nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

Як я быў грамадскім рэдактарам Радыё “Свабода”

Травень 3, 2008 | Каментары (3)

Алесь Астроўскі

Я.JPG 

1 траўня г.г., зноў, як і 26-27 красавіка, была заблакаваная праца сайта радыё “Свабода”. Выказваю пратэст супраць дзеяньняў цяперскіх уладаў і салідарнасьць з нашым галоўным беларускамоўным сайтам. Дарэчы, у пачатку красавіка мне пашцасьціла пабываць грамадскім рэдактарам гэтага радыё. Дадзеная падзея неардынарная, бо вядома — многім ворагам беларускага народу дзейнасьць нашай рэдакцыі вельмі недаспадобы. Таму выказваю падзяку ўсім, хто спрычыніўся да прапановы і зьдзяйсьненьня ідэі майго рэдактарства, а найбольш – журналісту “Свабоды” Аляксандру Уліцёнку. На жаль, ня ўсе матэрыялы, якія прагучалі ў наўпроставым эфіры, своечасова зьявіліся на сайце радыё. Некаторыя ўвогуле не зьявіліся. Дырэктар беларускай службы радыё “Свабода” сп-р Аляксандр Лукашук  запэўніў, што гэта – вынік зьмены канцэпцыі грамадскага рэдактара радыё. А планавалася, што будзе 4 інтэрвю, прысьвечаныя сітуацыя вакол і ўнутры Беларусі, а таксама вялікая перадача ў пятніцу, у якой будуць разгледжаныя 5 прынцыповых пытаньняў. Такім чынам, спачатку матэрыялы, потым дадатак і абмеркаваньне.

Далей »

Вар’яту ня месца на троне!

Красавік 29, 2008 | Няма каментараў

���а�ка.JPG

Пару дзён таму Лукашэнка з нагоды 22-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС наведваў пацярпелыя раёны Беларусі. Даючы інтэрвю журналістам, Лукашэнка назваў беларускіх навукоўцаў і палітычных дзеячаў, якія выступаюць супраць стварэньня ўмоў для паўтарэньня чарнобыльская бяды, ворагамі народу (?!). Прыйдзе час, Лукашэнка адкажа і за гэтае сваё выказваньне, і за шмат што іншае… А пакуль, з нагоды 22-й гадавіны Чарнобыля, падаем артыкул былога гамельчука Яўгена Мурашкі.

Рэдакцыя.

Далей »

ЭЎРАПЕЙСКІЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ (частка 2)

Красавік 27, 2008 | Няма каментараў

Віталь Куплевіч

Далей »

12 гадоў таму Джахар Дудаеў стаў шахідам

Красавік 22, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/21/57822.shtml)

��дае�.JPG

Позна ўвечары 21 красавіка 1996 года ў выніку тэрарыстычнага акту стаў Шахідам першы прэзідэнт Чачэнскай Незалежнай Дзяржавы генерал Джахар Дудаеў. Ракетны ўдар па Дудаеву быў нанесены ў момант, калі чачэнскі прэзідэнт размаўляў па спадарожнікавым тэлефоне ў бязьлюднай мясцовасьці непадалёк ад вёскі Гехі-чу на захадзе ЧРІ.

Далей »

Прырода зла: у эксьперыментах і ў жыцьці

Красавік 9, 2008 | Каментары (2)

Дар’я Бабылёва (паводле rnd.cnews.ru/liberal_arts/reviews/index_science.shtml?2008/03/14/292162);

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�аÑ�аванÑ�нÑ�.GIF 

У каментары да аднаго з нашых папярэдніх артыкулаў, прысьвечаных уладнай параноі, чытач Сяргей пытаецца: “А тыя шматлікія “людзі”, што выконваюць загады параноіка — хто яны? Якое атачэнне было ў Леніна, Сталіна, Гітлера? Чаму людзі не адыходзяць убок ад параноіка, а транслююць вар’яцва на ўвесь народ?”. Пададзены ніжэй матэрыял – спроба адказаць на гэтае пытаньне з прыцягненьнем навуковых даных. Артыкул ілюстраваны фотадакументамі маральных катаваньняў у Іраку ў турме Абу-Грэйб, якія сталі шырока вядомыя сусьветнай грамадскасьці некалькі гадоў таму (верхні шэраг), а таксама актамі фізічнага гвалту супраць актыўных шчырых беларусаў з боку служак цяперскага рэжыму на вуліцах сёньняшняга Менску (ніжні шэраг).

Рэдакцыя.

Далей »

Барысу Кіту – 98 гадоў

Красавік 7, 2008 | Няма каментараў

Паводле Тацяны Поклад (www.svaboda.org/content/Article/1050825.html

Ð�Ñ�Ñ� Ð�аÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

Учора (06.04.2008 г.) беларускаму асьветніку і сусьветна вядомаму навукоўцу Барысу Кіту споўнілася 98 гадоў. У 1930-40-х гадах Барыс Кіт працаваў для беларускай адукацыі на роднай Наваградчыне і Віленшчыне – у Віленскай беларускай гімназіі быў выкладчыкам і дырэктарам. Ён дапамагаў атрымаць асьвету многім вясковым беларусам, ратаваў моладзь ад вывазу на прымусовыя працы ў час гітлераўскай акупацыі, калі ачольваў семінарыю і школу ў Паставах і Маладзечне.  Ад 1948 году Барыс Кіт жыў ў ЗША, ад 1950 году браў удзел у падрыхтоўцы першых амэрыканскіх касьмічных і ракетных сыстэмаў. Барыс Кіт першым разьлічыў прынцыпы выкарыстаньня вадароду як паліва для касьмічных ракет, ён – аўтар першага ў гісторыі навукі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве.  Прафэсар, доктар філязофіі у галіне матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі і многіх іншых міжнародных і нацыянальных акадэмій і аб’яднаньняў. Апошнія 35 гадоў Барыс Кіт жыве ў Франкфурце-на-Майне ў Нямеччыне. На свае юбілеі ён атрымлівае віншаваньні ад прэзыдэнта ЗША.

Далей »

Роберт Боўм: Беларусь – дыктатура, а не дэмакратыя…

Красавік 6, 2008 | Каментары (2)

Паводле Аляксея Знаткевіча (svaboda.org/content/Article/1050378.html)

Ð�оÑ�м.JPG 

2 красавіка, у час, калі Дж.Буш наведваў Украіну, на пытаньні слухачоў “Свабоды” і наведнікаў яе сайту адказваў дырэктар аддзела Дзярждэпартамэнту ЗША ў справах Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Робэрт Боўм (гл.фота). Мы лічым мэтазгодным падаць гэтае інтэрвю (y невялікім скароце) – і таму, што там было нашае пытаньне, і таму, што лічым усё інтэрвю вельмі важным, і каб прадэманстраваць удзячнасьць за падтрымку з боку ЗША ў нашай бядзе.

Рэдакцыя.

Далей »

Здрада — раз, здрада — два…

Красавік 4, 2008 | Каментары (16)

Рэдакцыя.

Ð�дÑ�аднÑ�кÑ�.JPG 

У той жа дзень, 2 красавіка, калі побач з расейскай амбасадай арыштавалі Паліну Дзьякаву і Паліну Кур’яновіч за спробу правесьці пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі й лозунгам “Расеі – не!”, іншая група палітыкаў проводзіла на сумна вядомым Бангалоры свой мітынг пад супрацьлеглымі ідэямі яднаньня з Расеяй… Найперш гэта былі вядомыя актывісты групы Фралова, да якіх далучыліся партыі БСДП (Грамада) і ПКБ. Ідэолагам усёй гэтай дзіўнай лявацка-імперскай кампаніі выступіў с-р Парфяновіч.

Далей »

Пачаў працу сайт Леаніда Маракова

Красавік 3, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

�а�ако� 1.JPG

Пачаў працу інтэрнэт-сайт “Даведнiкi Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» (адрас: www.marakou.by)

Далей »

Наша справаздача за 2 гады працы

Красавік 1, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя

�аказ�н�к�.GIF

З 1 красавіка г.г. споўнілася 2 гады працы рэдакцыі. Асноўныя нашы дасягненьні вы бачыце ў табліцы. Зь яе, напрыклад, вынікае, што ў параўнаньні з першым годам працы нашы чытачы ў тры разы актыўней удзельнічаюць у каментаваньні матэрыялаў, у столькі ж павялічылася колькасьць прачытаньня найбольш перадавога матэрыяла, якім на сёньня зьяўляецца 1-я частка (усяго іх 8 ) артыкула “Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава!”, (адрас: http://nashaziamlia.org/2006/04/04/14). Істотным для нас зьяўляецца тое, што на нас можна выйсьці праз пашукавік Google.com, іншыя пашукавікі, што нас аднойчы працытаваў знакаміты www.kavkazcenter.com. У сьпіс беларускіх інтэрнэт-СМІ нас уключыў адзін зь Медыя-каталогаў (адрас: peoplefm.nfshost.com/?p=58).

Далей »

“Беларусь – у Эўропу!” (?)

Сакавік 31, 2008 | Каментары (3)

Яўген Мурашка

���а�ка1.JPG

Прачытаў гэты заклік апазыцыі – і дзіву даўся. Ну, думаю, Яўген, пакуль ты ў Нямеччыне жыруеш ды плаваеш, як сыр ў масле, Беларусь наша…таго… цю-цю на Варкуцю. Ўсхапіўся, дастаў мапу, зазірнуў, а сэрцца тук-тук, тук-тук, а калі праўда, што Беларусь… таго і цю-цю?. Не, на месцы, якраз пасярэдзіне той самай Эўропы. Адлегла ад сэрца, а ў маіх мазгах застаўся сумнеў, бо мапа 1995 г. Ці мала чаго. Хуценька сеў на ровар і ў краму, набыў навяк (нават муха ня сядзела), тут жа, на месцы, разгарнуў, зазірнуў і канчаткова супакоіўся: на месцы мая каханая, родная Беларусь, на месцы, менавіта там, дзе і належыць ёй быць.

Далей »

Слёзы роспачы і немачы, альбо Куды падзеліся “важдзі”? (П пр-п 13)

Сакавік 31, 2008 | Каментары (4)

Сяргей Высоцкі

��д��� апаз����.JPG

Часам раздражняе ўласная інтуітыўная здатнасць прадбачыць расклад бліжэйшых падзей, палітычных акцый. Так адбылося і з акцыяй “аб’яднанай апазіцыі” ў Дзень Незалежнасці 25.03.2008 г. На сайце www.nashaziamlia.org былі размешчаныя мае артыкулы, у якіх папярэджваў аб маючым адбыцца правале. Але ступень правалу пераўзышла нават мой прагноз. Сапраўды, пра які ўзровень арганізацыі можна было казаць, калі людзі ішлі прама ў процілеглых напрамках… Адчай і боль дэзарганізаваных, кінутых, збянтэжаных грамадзян. Роспач і слёзы ад сваёй немачы.

Далей »

“Летні час” (Д пр-п 98)

Сакавік 29, 2008 | Няма каментараў

Ча� ле�н�.JPG
У сувязі з тым, што наш народ у бліжэйшыя суткі будзе зноў заганяцца ў стрэс з-за прымусовага пераходу “на летні час”, мы, для затраўкі, падаем артыкул Віктара Лаўруса, прысьвечаны гэтаму пытаньню (паводле n-t.ru/tp/ie/zlv.htm), а далей тое-сёе абмяркуем і вызначымся.

Рэдакцыя.

Далей »

Калі правіць баль параноя…

Сакавік 28, 2008 | Каментары (3)

���нал���а� паг�ом.JPG

Мы – ня сайт навінаў, а ідэалагічны. Мы настроеныя на нясьпешны аналіз стратэгічных пытаньняў і ня маем магчымасьці рэагаваць на бягучыя падзеі. Аднак бываюць выпадкі, калі мы вымушаныя гэта рабіць. Ну, як не адрэагаваць на тое, што спадзеў на “лібералізацыю” рэжыму закончыўся так хутка. 25 і 27 сакавіка г.г. усё пачалося зноў —  масавыя зьбіцьці й арышты мірных дэманстрантаў, масавая ператрусы ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў.  З нагоды таго, што адбываецца, мы заяўляем пра свой пратэст і падмацоўваем яго артыкулам Алеся Астроўскага, надрукаваным у газеце “Пагоня” яшчэ ў 1995 годзе.   

Рэдакцыя.

Далей »

Адкрыты ліст Алены Захаранка да Аляксандра Казуліна

Сакавік 27, 2008 | Няма каментараў

�а�а�анка-�аз�л�н.JPG
Да нас у рэдакцыю з просьбай надрукаваць адкрыты ліст да Аляксандра Казуліна зьвярнулася дачка былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Алена Захаранка. Мы выконваем яе просьбу, вычакаўшы, як прыстойныя людзі, патрэбны час пасьля вядомай трагедыі ў сям’і Казуліных. Каб усім чытачам была зразумелая фабула падзеі, спачатку мы пададзім словы А.Казуліна, якія сталі прычынай адпаведнай рэакцыі з боку сям’і былога міністра – вельмі паважанага чалавека.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці патрэбнае беларусам адраджэнне шляхецкага стану

Сакавік 27, 2008 | Каментары (47)

Галіна Арцёменка (з Нямеччыны)

����менка.JPG

Такое пытанне у некаторых беларусаў выклікае насмешку над тым, хто пытае, у іншых – надзею. Сапраўды, гэтая тэма незвычайная для вуха беларусаў. Але спачатку невялікі аналіз.

Далей »

Любое добрае падтрымаем: дзьве заявы “адзінага”

Сакавік 26, 2008 | Каментары (2)

��л�нкев��.JPG

Наш падыход да любых падзеяў у Беларусі быў і будзе выключна канструктыўны і дэмакратычны – ўсё, што адпавядае аб’ектыўным інтарэсам беларускага народу, мы падтрымліваем; з усім, што ім пярэчыць – мы змагаемся.  Таму мы палічылі магчымым выставіць дзьве заявы А.Мілінкевіча з нагоды падзеяў вакол 25 Сакавіка. Тое, што мы лічым станоўчым, выдзелена тоўстым шрыфтам, негатыўнае – абмеркавана пасьля тэкстаў.

Рэдакцыя.

Далей »

“Аб’яднаная апазіцыя” і… кроў на сьнезе

Сакавік 26, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

�ен�к 25 �акав�ка.JPG

Учора, 25 сакавіка, увесь беларускі сьвет адзначаў 90-я угодкі БНР. Адбывалася гэта ў розных формах – і ў хатах за сьвяточнымі сталамі, і на вуліцы. У сваю чаргу ў апошнім варыянце недзе гэта было мірна (як, напрыклад, у Гародні каля Каложы і знака “Пагоня на Грунвальд”, дзе каля 14 гадзін сабралася група актывістаў – кветкі, нашыя сьцяжкі, прамовы, віншаваньні й… адсутнасьць міліцыі), а недзе суправаджалася жорскім зьбіцьцём беларусаў (як, напрыклад, у Менску). Падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі, несумніўна былі найбольш значныя. Туды былі ўкінутыя ўсе рэсурсы “аб’яднанай апазіцыі”, а таму па тым, як адзначэньне адбылося там, можна судзіць і аб стане ўладаў, і беларускага грамадства, і “аб’яднанай апазіцыі”. Аналіз падзеі традыцыйна пачнем з фактаў, узятых з www.svaboda.org/content/Article/1049207.html, а таксама непасрэдна ад менчукоў.

Далей »

Спачатку праўда, потым аб’яднанне

Сакавік 24, 2008 | Каментары (2)

Сяргей Высоцкі (старшыня незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды)

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ� 2.JPG 

Узнікла нядаўна ў мяне спрэчка з адным нашым “дэмакратам”, чалавекам, які ў курсе ўсіх апазіцыйных павеваў, ходзіць на ўсе мітынгі.

— Вось хутка будзе падзея, збяруцца ўсе (назваў дату акцыі). Ты будзеш?

— Не, не буду.

Далей »

Беларусы выходзяць і за нацыянальную ідэю, і за справядлівасьць

Сакавік 23, 2008 | Няма каментараў

Падаем частку інтэрвю, якое Ганна Соўсь узяла ў Зянона Пазьняка (поўны тэкст тут: www.svaboda.org/content/Article/1048448.html)

Рэдакцыя.

Ð�азÑ�нÑ�к 2.JPG 

Соўсь: “Якія з каштоўнасьцяў БНР застаюцца і сёньня актуальнымі для беларускіх патрыётаў?” 

Пазьняк: “Актуальна тое, што дзеячы БНР у вельмі цяжкіх умовах акупацыі, у цяжкіх умовах так званага Берасьцейскага міру, які заключылі чужыя людзі, і якім разрывалі Беларусь на часткі, у гэтых цяжкіх умовах дзеячы беларускага Адраджэньня паднялі сьцяг Незалежнасьці. Яны запалілі зорку, якая гарыць па сёньняшні дзень. Фактычна яны адрадзілі Вялікае Княства Літоўскае ў тых межах, акрамя Жмудзі, у якіх яно існавала ў залаты век сваёй гісторыі. І гэтае адраджэньне ўжо адбылося пад новай назвай, назвай Беларусь. Гэты ўсе ідэі і гэтыя пэрспэктывы былі закладзеныя і прапісаныя дзеячамі БНР. Я маю на ўвазе і грамадзкі лад — рэспубліканскі, і дэмакратыя, і нацыянальная дзяржава, і нацыянальныя межы, і этнічны склад, і культура, і будучыня. Гэтыя ідэі ўсе былі закладзеныя, і пра іх мы гаворым як пра ідэалы БНР. І гэтым ідэаламі жыло ўсё беларускае адраджэньне. І ўдалося іх ізноў паставіць на парадак дня і вярнуць незалежнасьць у часе беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў 1991 годзе. 25 жніўня, як і 25 сакавіка – гэта вялікая дата нашай гісторыі”.

Далей »

Сёньня ў Гародні першую агульнанацыянальную дыктоўку па беларускай мове напісалі 250 чалавек

Сакавік 22, 2008 | Няма каментараў

��к�о�ка. �а�одн�.JPG

Усё адбывалася ў памяшканьні Таварыства беларускай школы. Дыктоўку пісалі з 12 гадзін да 16.30 ў пяць этапаў (бо ў памяшканьні ТБШ можна было размясьціць да 60 чалавек). Тэксты для ўдзельнікаў, якія былі рознымі, чыталі паэтка Данута Бічэль, бард Віктар Шалкевіч, былая настаўніца Тамара Талерчык (на фота справа), кіраўніца хору “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч і студэнтка унівэрсытэту імя Янкі Купалы Хрысьціна Марчук. Кожны раз перад пачаткам дыктоўкі той, хто яе чытаў, выступаў з кароткай прамовай. Былая настаўніца сп-ня Талерчык, у прыватнасьці, сказала: “Шаноўныя сябры, вы ведаеце, зь якой мэтай сёньня праводзіцца дыктоўка. Гэты 2008 год ААН вызначыла Годам моваў. А хутка будзе сьвята абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. І вось у гонар гэтага вялікага нашага сьвята ўсе беларусы сьвету будуць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку. Так што будзем пісаць”.

Дыктоўку пісалі самыя розныя людзі — студэнты, пенсіянэры (нават, ветэраны ВАВ), настаўнікі, выкладчыкі з навуковымі ступенямі, бацькі зь дзецьмі… Абсалютная бальшыня ўдзельнікаў не пабаяліся здаць яе на праверку, хаця можна было адразу забраць дыктоўку для сямейнага архіву.

Старонка 20 з 34« Першая...10...1819202122...30...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы