nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

Фінляндыя, Беларусь, Расея: Дзе гісторыя, а дзе сучаснасьць

1 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

Ð�Ñ�ка, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Артыкул паважанага сп-ра Яўгена прысьвечаны цікавай гістарычнай паралелі да сёньняшняга “Саюза” Беларусі й Расеі. Узгадваюцца падзеі, якія маюць значэньне павучальнага гістарычнага ўроку. Ілюструецца артыкул фотадакументам, які можна азаглавіць так: “Лёгка падпісваць дамовы з уласным агентам”.

Рэдакцыя.

Далей »

Параза беларускага лібералізму

29 лютага, 2008 | 3 каментарыя

Сяргей Высоцкі

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ�1.JPG 

Эпоха Лукашэнкі канчаткова пераканала ў неэфектыўнасьці і бездапаможнасці лібералізму, ліберальных падыходаў і ліберальных партый для пераходнага перыяду. Беларусь, знаходзячыся на памежжы між адыходзячым сацыялізмам і капіталізмам, не зрушыла наперад. Ключавым рэцэптам Захаду, які стаў поўнай дамінантай у палітыцы Ст.Шушкевіча, а потым усёй апазіцыі, быў складнік левага ці правага лібералізму. Гэты складнік зазнаў вялікай паразы. І не толькі з-за бездапаможнасці і прадажнасці выканаўцаў.

Далей »

Чаму я выкладаю па-беларуску

24 лютага, 2008 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі, прафесар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта

����. 1.JPG

Кожны год, калі я знаёмлюся з новымі студэнтамі, мне даводзіцца 5-7 хвілін тлумачыць зрэдку некалькі зьбянтэжаным маладым людзям, чаму я буду чытаць ім лекцыі й праводзіць заняткі па медыцынскай біялогіі “на нашай беларускай мове”. Нядаўна я падумаў, а можа, варта запісаць тэкст сваёй прамовы, пашырыць яе і выставіць як артыкул на нашым сайце. Тым больш, толькі што (21 лютага) адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ніжэй вы можаце пабачыць, што атрымалася з гэтай ідэі.

Далей »

ЧАРНУХА ПРАЦЯГВАЕЦЦА. ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 16 (Д пр-п 95)

12 лютага, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Феда��к.JPG

Далей »

Зьміцер Жалезьнічэнка – стальны цьвік на этнацыднай дарозе

10 лютага, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле паведамленьняў беларускіх інтэрнэт-СМІ, найперш ww.svaboda.org; pahonia.org)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

На фоне ганебнай, прадажнай, здраднай расейскамоўнасьці “беларускіх” “незалежных” СМІ, на якую мы зьвярнулі ўвагу тут: nashaziamlia.org/2008/02/08/1186, прыводзім яшчэ адзін выпадак (у датак да папярэдняга матэрыялу) ахвярнага змаганьня за адну з галоўных каштоўнасьцяў беларускага народу – нашу мову. Гаворка пойдзе пра сапраўднага героя сучаснай Беларусі Зьмітра Жалезьнічэнку. Гэты 20-гадовы жыхар Гомеля ўступіў у барацьбу з сістэмай міністэрства абароны, гомельскай міліцыяй і адміністрацыяй Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.

Далей »

Гарадзенскія цяперцы ўсяляк блакуюць адкрыцьцё беларускамоўных садкоў, каб патрафіць галоўнаму этнацыдчыку

9 лютага, 2008 | 3 каментарыя

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў www.svaboda.org, pahonia.org, www.t-styl.info).

��з�м�н��.JPG

Яшчэ летась адзін з гарадзенскіх актывістаў, выкладчык універсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч сабраў 19 бацькоў сярод сваіх знаёмых, якія хацелі б аддаць дзетак у беларускамоўныя садкі. Кузьмініч: “Цяпер у бацькоў няма выбару, у які садок аддаць дзяцей, паколькі беларускамоўнага наагул няма, а застаецца толькі ў рускамоўны”.

На свае грошы бацькі-ініцыятары пачалі распаўсюджваць рэкляму ў гарадзкіх перыядыных выданьнях і на транспарце, каб пашырыць кола жадаючых. Прыватны прадпрымальнік пагадзіўся запісаць і распаўсюджваць тэкт рэклямы ў тралейбусным транспарце бясплатна. Калі ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму даведаліся пра гэта, рэкляму адразу забаранілі, спаслаўшыся на тое, што “яе тэкст ніхто не ўзгадняў у аддзеле адукацыі гарвыканкаму”.

Далей »

Спадарства, вязень “свабоды слова” – гэта, напрыклад, Фроліх, а Зьдзьвіжкоў – банальны павакатар (частка 3, заключная; Д пр-п 93, 94)

8 лютага, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�аÑ�нÑ� з каÑ�Ñ�каÑ�Ñ�Ñ�амÑ�.JPG 

Далей »

Як зьнішчалі Уладзіміра Высоцкага. Псіхааналітычныя развагі (П пр-пы 11, 12)

2 лютага, 2008 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ�.JPG 

Два тыдні мы займаліся “кітайскай праблемай”. За гэты час насьпела некалькі тэмаў, па якіх варта выказацца. Адна зь іх – адзначэньне 70-годдзя з дня нараджэньня  знакамітага расейскага барда савецкіх часоў Уладзіміра Высоцкага.

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 7, заключная; Д пр-пы 90, 91, 92)

31 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Заключны аналіз, высновы і Дактрынальныя прынцыпы па “кітайскай” тэме.

Рэдакцыя.

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 1)

20 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

���ай 4.JPG

Здавалася б, сапраўды, што? Вялікая, але далёкая ад нас краіна. І ўсё… На справе ж, па-першае, калі мы аналізуем падзеі ў людскім сьвеце, як мы можам абысьці сучасны Кітай зь яго “цудамі”, якія зьдзіўляюць і палохаюць вельмі й вельмі многіх? Мы проста мусім, у адпаведнасьці з абавязкамі, якія ўзялі на сябе, як мінімум, і прааналізаваць “кітайскі феномен”, і выпрацаваць сваё стаўленьне да яго. А, па-другое, як мы можам абысьці Кітай увагай, калі ў Беларусі нашым дзецям у вялікіх гарадах мову ўласнага народу – беларускую – цяперцы ведаць не дазваляюць (у рамках этнацыднай праграмы), затое пачалі прымушаць вучыць… кітайскую? Тут, дарэчы, варта таксама нагадаць “знакамітыя” думкі, выказаныя правадыром мясцовых цяпераў пра тое, што Беларусь будзе “сапраўдным аплотам Кітая ў Еўропе” (студзень 2008 г.; www.soyuzinfo.ru), што Кітай – “наш вядучы саюзьнік на міжнароднай арэне” (красавік 2007 г.; http://naviny.by), што “ў нас абсалютна адзіная пазіцыя на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя пагляды на ўладкаваньне сьвету” (сьнежань 2005 г. у час візіту Лукашэнкі ў Кітай; гл. фота ўнізе: Лукашэнка і Ху Дзіньтаа). Памятаем мы і пра намёкі, зробленая напярэдадні гэтага візіту й паказаны па ўсім “беларускім тэлебачаньні”: маўляў, у Беларусі жыве толькі 10 млн. чалавек, а магло б жыць 30 млн., і нават – усе 70! Так што, хочаш ня хочаш, а ўжо проста мусіш з гэтым Кітаем і разьбірацца, і вызначацца…

Далей »

Расейская агрэсія супраць Украіны ў 2005-07 гг. Украінцы трымаюць удары…

16 студзеня, 2008 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў

УкÑ�аÑ�на Ð�аÑ�кве.JPG 

У апошнія гады мы ўсе зьяўляемся сьведкамі нахабнага ўмяшаньня расейскай імперыякратыі ў справы незалежнай Украіны. Найбольш відавочны прыклад – дэманстратыўная падтрымка Пуціным Януковіча напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2004 годзе. Я зрабіў невялікае дасьледваньне дадзенай тэмы ў інтэрвале часу ад абраньня Юшчанкі прэзідэнтам (2005 г.) да нашых дзён. Думаю, украінскі досьвед мае шмат карыснага і для Беларусі.

Далей »

Маскоўцы – ня рускія. Спрэчка Русі з Масковіяй закончыцца перамогай Украіны

14 студзеня, 2008 | 6 каментарыяў

����о��� Ук�а�н�.JPG

Падаем артыкул украінскага гісторыка Аляксандра Палія (скарочана, паводле www.pravda.com.ua/ru/news_print/2007/2/6/53818.htm; вытрымкі зь летапісаў пададзены ў аўтарскім варыянце). Калі вы яго прачытаеце, пераканаецеся, што ён датычыць ня толькі гістарыі, а і актуальнай палітыкі.

Далей »

Зварот Юлі Цімашэнкі да ўкраінскай нацыі

13 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Ц�ма��нка.JPG

18 сьнежня г.г. зь ніжэй пададзеным зваротам да ўкраінскага народа зьвярнулася новаабраная прэмьер-міністар Украіны – Ю.Цімашэнка. Зрабіла яна гэта пасьля таго (!), як нарэшце стала прэмьерам. Хочам зьвярнуць увагу, што ворагамі ўкраінскай нацыі яна называе (вядома ж праз падтэкст) тых, каго і мы адкрыта называем такімі ж – кампрадорскую бюракратыю зь мясцовых і фінансавую алігархію (найперш не ўкраінскую), якія паразітуюць на нашых народах. Ня будзем хаваць, дадзенае супадзеньне ў палітычных сьветаглядах нам вельмі падабаецца. Мы ўсёй душой жадаем братняму ўкраінскаму народу перамогі, верым у яго посьпех, але ўсё яшчэ сумняемся, што можна поўнасьцю давяраць людзям, якія маюць у прыватнай уласнасьці… цэлы квартал Кіева.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра “дэмакратыю” і чачэнскую незалежнасьць (частка ІІ; Д пр-п 88, 89)

12 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Іса Джабраілаў

Далей »

Пра “дэмакратыю” і чачэнскую незалежнасьць (частка І)

12 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Іса Джабраілаў (былы першы намесьнік міністра Інфармацыі ЧРІ; падаецца паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/26/55308.shtml)

�а�ал�нк�.JPG

1.

Сьцьвярджаецца, што Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя адказвае ўмовам і патрабаваньням, якія прадугледжаны дэмакратычнай супольнасьцю для абвяшчэньня незалежнай дзяржавы і, адпаведна, яе прызнаньня [адразу хочам папярэдзіць: тут і далей аўтар называе “дэмакратыяй”, “дэмакратычнай супольнасьцю” тое, што імі не зьяўляецца – як правіла, ідэалогію і практыку псеўда-лібералізма; апошняе – гэта ідэйна-палічная і грамадска-арганізацыйная плынь, якая цяпер дамінуе на Захадзе і ствараецца глабалісцкай фінанс-алігархіяй у адпаведнасьці са сваімі соцыя-паразітнымі інтарэсамі; таму казаць, што на Захадзе дэмакратыя, што Захад дэмакратычны – катэгарычная “памылка”; магчыма аўтар пра гэта ведае, але, відаць, яму так трэба…. – Рэд.].

Далей »

Ім іх не зразумець…

10 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Яўген Наважылаўбылы палітвязень, Краснадар

Ð�аджаÑ�ед.GIF 

Псеўда-ліберальная дэградацыя Захаду дайшла да такой ступені, што разьлічваць на яго дапамогу ў змаганьні з расейскім імперыялізмам нам, беларусам, цяпер проста бессэнсоўна. Гэта на сваім уласным досьведзе пачынаюць разумець й іншыя народы і людзі. Пададзены ніжэй (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/25/55261.shtml) і наступны артыкулы належаць аўтарам, якія таксама прыйшлі да ўзгаданых высноў, параўноўваючы змаганьне чачэнскага народа за сваю свабоду з рэакцыяй Захаду на яго.   

Рэдакцыя.

Далей »

Новая вайна

10 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Зянон Пазьняк (выступ на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ; паводле zianonpazniak.de/publications/articles/newwar.htm)

Ð�азÑ�нÑ�к.JPG 

Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. Тады ўзгарэлася газа-нафтавая вайна, дакладней агрэсія, якая перарастае цяпер ў вайну фінансавую і эканамічную. Масква груба паламала дамоўленасьці і абавязацельствы Будапэшцкага Мэмарандума 1994 года (чатырох краінаў – ЗША, Англіі, Расеі і Беларусі [гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/22/460]) і пачала эканамічную вайну, якая пры ўсёй, здавалася б, неверагоднасьці гэтай высновы мае магчымасьць перарасьці ў сілавую агрэсію маскоўскага гэбізму (на што яны здольныя, мы ведаем).

Далей »

Тэзісы на рэплікі паплечнікаў

9 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Глеб Шчарбатаў  (паводле http://ariru.info/doc/?id=2982)

РÑ�Ñ�кÑ�Ñ� жанÑ�Ñ�нÑ�.JPG 

Падаем апошні артыкул (у скарочанай версіі) зь серыі, прызначанай паказаць рэакцыю розных рускіх нацыяналістаў на актуальную сітуацыю ў іх Расеі. Яго аўтарам зьяўляецца тыповы прадстаўнік групы г.зв. “арыйцаў”. Ім выкладзеныя тры галоўныя ідэалагічныя прынцыпы. Але, як можа заўважыць кожны, у дадзеным выпадку сярод іх адсутнічае той, які цікавіць нас найбольш – адмаўленьне імперыі!  Гэтага адмаўленьня таксама няма і ў “Колах рускай праўды” – больш шырокай ідэалагічнай канструкцыі “арыйцаў” (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/06/26/731; nashaziamlia.org/2007/06/27/732).

Рэдакцыя.

Далей »

Руская пераробка: Нацыянал-дэмакратыя як праект (частка 4)

7 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў

Далей »

Руская пераробка: Нацыянал-дэмакратыя як праект (частка 3)

7 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў

Далей »

Руская пераробка: Нацыянал-дэмакратыя як праект (частка 2)

5 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы