nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

Што беларусу да Кітая? (частка 2)

21 студзеня, 2008 | Каментары (1)

���ай 16.JPG

Гэтая частка адказу на пытаньне, пастаўленае рэдакцыяй, будзе прысьвечаная двум бакам “кітайскага эканамічнага цуду” (як у медаля). Хай пра механізмы гэтага “цуду”, а таксама пра яго экалагічныя ды медыцынскія наступствы, распавядуць 5 матэрыялаў, пададзеных ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 1)

20 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

���ай 4.JPG

Здавалася б, сапраўды, што? Вялікая, але далёкая ад нас краіна. І ўсё… На справе ж, па-першае, калі мы аналізуем падзеі ў людскім сьвеце, як мы можам абысьці сучасны Кітай зь яго “цудамі”, якія зьдзіўляюць і палохаюць вельмі й вельмі многіх? Мы проста мусім, у адпаведнасьці з абавязкамі, якія ўзялі на сябе, як мінімум, і прааналізаваць “кітайскі феномен”, і выпрацаваць сваё стаўленьне да яго. А, па-другое, як мы можам абысьці Кітай увагай, калі ў Беларусі нашым дзецям у вялікіх гарадах мову ўласнага народу – беларускую – цяперцы ведаць не дазваляюць (у рамках этнацыднай праграмы), затое пачалі прымушаць вучыць… кітайскую? Тут, дарэчы, варта таксама нагадаць “знакамітыя” думкі, выказаныя правадыром мясцовых цяпераў пра тое, што Беларусь будзе “сапраўдным аплотам Кітая ў Еўропе” (студзень 2008 г.; www.soyuzinfo.ru), што Кітай – “наш вядучы саюзьнік на міжнароднай арэне” (красавік 2007 г.; http://naviny.by), што “ў нас абсалютна адзіная пазіцыя на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя пагляды на ўладкаваньне сьвету” (сьнежань 2005 г. у час візіту Лукашэнкі ў Кітай; гл. фота ўнізе: Лукашэнка і Ху Дзіньтаа). Памятаем мы і пра намёкі, зробленая напярэдадні гэтага візіту й паказаны па ўсім “беларускім тэлебачаньні”: маўляў, у Беларусі жыве толькі 10 млн. чалавек, а магло б жыць 30 млн., і нават – усе 70! Так што, хочаш ня хочаш, а ўжо проста мусіш з гэтым Кітаем і разьбірацца, і вызначацца…

Далей »

Расейская агрэсія супраць Украіны ў 2005-07 гг. Украінцы трымаюць удары…

16 студзеня, 2008 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў

УкÑ�аÑ�на Ð�аÑ�кве.JPG 

У апошнія гады мы ўсе зьяўляемся сьведкамі нахабнага ўмяшаньня расейскай імперыякратыі ў справы незалежнай Украіны. Найбольш відавочны прыклад – дэманстратыўная падтрымка Пуціным Януковіча напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2004 годзе. Я зрабіў невялікае дасьледваньне дадзенай тэмы ў інтэрвале часу ад абраньня Юшчанкі прэзідэнтам (2005 г.) да нашых дзён. Думаю, украінскі досьвед мае шмат карыснага і для Беларусі.

Далей »

Маскоўцы – ня рускія. Спрэчка Русі з Масковіяй закончыцца перамогай Украіны

14 студзеня, 2008 | 6 каментарыяў

����о��� Ук�а�н�.JPG

Падаем артыкул украінскага гісторыка Аляксандра Палія (скарочана, паводле www.pravda.com.ua/ru/news_print/2007/2/6/53818.htm; вытрымкі зь летапісаў пададзены ў аўтарскім варыянце). Калі вы яго прачытаеце, пераканаецеся, што ён датычыць ня толькі гістарыі, а і актуальнай палітыкі.

Далей »

Зварот Юлі Цімашэнкі да ўкраінскай нацыі

13 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Ц�ма��нка.JPG

18 сьнежня г.г. зь ніжэй пададзеным зваротам да ўкраінскага народа зьвярнулася новаабраная прэмьер-міністар Украіны – Ю.Цімашэнка. Зрабіла яна гэта пасьля таго (!), як нарэшце стала прэмьерам. Хочам зьвярнуць увагу, што ворагамі ўкраінскай нацыі яна называе (вядома ж праз падтэкст) тых, каго і мы адкрыта называем такімі ж – кампрадорскую бюракратыю зь мясцовых і фінансавую алігархію (найперш не ўкраінскую), якія паразітуюць на нашых народах. Ня будзем хаваць, дадзенае супадзеньне ў палітычных сьветаглядах нам вельмі падабаецца. Мы ўсёй душой жадаем братняму ўкраінскаму народу перамогі, верым у яго посьпех, але ўсё яшчэ сумняемся, што можна поўнасьцю давяраць людзям, якія маюць у прыватнай уласнасьці… цэлы квартал Кіева.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра “дэмакратыю” і чачэнскую незалежнасьць (частка ІІ; Д пр-п 88, 89)

12 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Іса Джабраілаў

Далей »

Пра “дэмакратыю” і чачэнскую незалежнасьць (частка І)

12 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Іса Джабраілаў (былы першы намесьнік міністра Інфармацыі ЧРІ; падаецца паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/26/55308.shtml)

�а�ал�нк�.JPG

1.

Сьцьвярджаецца, што Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя адказвае ўмовам і патрабаваньням, якія прадугледжаны дэмакратычнай супольнасьцю для абвяшчэньня незалежнай дзяржавы і, адпаведна, яе прызнаньня [адразу хочам папярэдзіць: тут і далей аўтар называе “дэмакратыяй”, “дэмакратычнай супольнасьцю” тое, што імі не зьяўляецца – як правіла, ідэалогію і практыку псеўда-лібералізма; апошняе – гэта ідэйна-палічная і грамадска-арганізацыйная плынь, якая цяпер дамінуе на Захадзе і ствараецца глабалісцкай фінанс-алігархіяй у адпаведнасьці са сваімі соцыя-паразітнымі інтарэсамі; таму казаць, што на Захадзе дэмакратыя, што Захад дэмакратычны – катэгарычная “памылка”; магчыма аўтар пра гэта ведае, але, відаць, яму так трэба…. – Рэд.].

Далей »

Ім іх не зразумець…

10 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Яўген Наважылаўбылы палітвязень, Краснадар

Ð�аджаÑ�ед.GIF 

Псеўда-ліберальная дэградацыя Захаду дайшла да такой ступені, што разьлічваць на яго дапамогу ў змаганьні з расейскім імперыялізмам нам, беларусам, цяпер проста бессэнсоўна. Гэта на сваім уласным досьведзе пачынаюць разумець й іншыя народы і людзі. Пададзены ніжэй (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/25/55261.shtml) і наступны артыкулы належаць аўтарам, якія таксама прыйшлі да ўзгаданых высноў, параўноўваючы змаганьне чачэнскага народа за сваю свабоду з рэакцыяй Захаду на яго.   

Рэдакцыя.

Далей »

Наш каментар на апошнія артыкулы рускіх нацыяналістаў (Д пр-п 86, 87)

9 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Уз�о�н� ��наван�н� абек�а1.GIF

Прыйшоў час абмеркаваць усе артыкулы рускіх нацыяналістаў, выстаўленыя за апошнія дні на нашым сайце. Першае, што кідаецца ў вочы пры азнаямленьні з прапановамі розных рускіх нацыяналістаў па выйсьці з той сітуацыі (фактычна – пасткі), у якой апынуўся рускі народ у яго ўласнай імперыі – гэта іх разнастайнасьць. А між тым, усе людзі, запрэзэнтаваныя праз свае артыкулы – гэта па-свойму заслужаныя, разумныя, выбітныя асобы.

Далей »

Тэзісы на рэплікі паплечнікаў

9 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Глеб Шчарбатаў  (паводле http://ariru.info/doc/?id=2982)

РÑ�Ñ�кÑ�Ñ� жанÑ�Ñ�нÑ�.JPG 

Падаем апошні артыкул (у скарочанай версіі) зь серыі, прызначанай паказаць рэакцыю розных рускіх нацыяналістаў на актуальную сітуацыю ў іх Расеі. Яго аўтарам зьяўляецца тыповы прадстаўнік групы г.зв. “арыйцаў”. Ім выкладзеныя тры галоўныя ідэалагічныя прынцыпы. Але, як можа заўважыць кожны, у дадзеным выпадку сярод іх адсутнічае той, які цікавіць нас найбольш – адмаўленьне імперыі!  Гэтага адмаўленьня таксама няма і ў “Колах рускай праўды” – больш шырокай ідэалагічнай канструкцыі “арыйцаў” (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/06/26/731; nashaziamlia.org/2007/06/27/732).

Рэдакцыя.

Далей »

Руская пераробка: Нацыянал-дэмакратыя як праект (частка 4)

7 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў

Далей »

Руская пераробка: Нацыянал-дэмакратыя як праект (частка 3)

7 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў

Далей »

Руская пераробка: Нацыянал-дэмакратыя як праект (частка 2)

5 студзеня, 2008 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў

Далей »

Руская пераробка: Нацыянал-дэмакратыя як праект (частка 1)

5 студзеня, 2008 | 13 каментарыяў

Аляксей Шырапаеў

ШÑ�Ñ�апаеÑ�.JPG 

У разьвіцьцё нашай галоўнай тэмы – высьвятленьня, як глядзяць на сёньняшнюю сітуацыю ў Расеі разнастайныя рускія дэмакраты, як яе ацэньваюць і што парапануюць – падаем брашуру Аляксея Шырапаева. Мы лічым гэты матэрыял настолькі важным для нас – дэмакратаў беларускіх – што вырашылі пазначыць яго адмысловым сімвалам і ўнясем у адпаведную рубрыку. Паводле lj.rossia.org/users/shiropaev.
Рэдакцыя.

Далей »

Барыс Міронаў: «Я – салдат на гэтай вайне!» (частка 2)

4 студзеня, 2008 | 2 каментарыя

Далей »

Барыс Міронаў: «Я – салдат на гэтай вайне!» (частка 1)

3 студзеня, 2008 | Няма каментараў

���она� �.JPG

Падаем інтэрвю Барыса Міронава – былога Міністра друку й інфармацыі РФ. Пры ўсёй неадназначнасьці стаўленьня да яго самога (напрыклад, у многіх выпадкаў, калі ён гаворыць “габрэі”, мы б напісалі “сіяністы”), лічым вартым прыслухацца да многіх яго цьверджаньняў і фактаў. Акрамя таго, варта паважаць людзей, якія ахвяруюцца за свой народ і якіх прэсуюць… (паводле www.rusprav.org/2007/74.htm). 

Рэдакцыя.   

Далей »

Методыка супрацьдзеяньня крамлёўскай агентуры

2 студзеня, 2008 | 2 каментарыя

�а���зан�.JPG

Пасьля азнаямленьня з рэальным станам расейскага грамадства і крамлёўскай улады, а таксама з залежнасьцю апошняй ад сусьветнай закулісы, лагічна азнаёміцца з рэакцыяй на ўсё гэта разумных і сьмелых расейцаў, якія прэзентуюць адрозныя кірункі рускай нацыянальна-дэмакратычнай плыні. Як яны самі ацэньваюць сітуацыю, што робяць ці прапануюць рабіць? У сувязі з жаданьнем атрымаць хаця б сьхематычны адказ на гэтае пытаньне, мы выстаўляем тры артыкулы, якія несумніўна могуць быць павучальнымі й для нас – дэмакратаў беларускіх (хаця, вядома ж, далёка не з усім мы можам пагадзіцца). Першы з артыкулаў належыць Уладзіміру Фралову, больш вядомаму як Яраўрат. Калі ФСБ закрыла яго ЖЖ, артыкул Яраўрата – той, які пададзены ніжэй – быў выстаўлены ў блогу Ўладзіміра Букоўскага (усё ж не дарма мы рэкламавалі гэтага чалавека!). Выстаўляецца паводле community.livejournal.com/bukovsky_2008/110650.html

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму сабакагаловы “чалавек году” аддаў перавагу “блакітнаму варышцы” (Д пр-п 85)

31 снежня, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ð�Ñ�дзÑ�, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Нагадаем. Апошніх восем артыкулаў з фактамі й думкамі, пададзенымі ў іх, былі выстаўленыя для таго, каб найглыбей прааналізаваць падзею “вымушанай праўды”, якой стала абраньне Пуціным Мядзьведзева ў якасьці свайго пераемніка. Давайце падагулім сабранае і паспрабуем удакладніць, у якім стане знаходзіцца расейская імперыя і яе імперыякратыя, а таксама паспрабуем сфармаваць прагноз што да лёсу Беларусі ў бліжэйныя 2-4 гады.

  Далей »

Плюшавая рэвалюцыя зьверху: “Пуцін закончыў перадпродажную падрыхтоўку, продажам Расеі зоймецца Мядзьведзеў”

30 снежня, 2007 | Каментары (1)

���� � пе�аемн�к.JPG

А вось меркаваньне яшчэ аднаго расейскага дэмакрата на конт чарговай крамлёўскай “ракіровачкі”. Ня будзем хаваць, яно вельмі блізкае да нашага. Артыкул належыць аглядальніку інтэрнэт-праекта “Саюз Народных Рухаў РФ” А. Ермалаеву (паводле http://www.snd-su.ru; kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/18/55092.shtml)

Рэдакцыя.  

Далей »

Навошта Кандаліза Райс дапамагае сілавікам у Крамлі застацца пры ўладзе

29 снежня, 2007 | Каментары (1)

�ла���на� 2.JPG

Апошнім кірункам збору матэрыялу вакол разглядаемай “падзеі вымушанай праўды” зьяўляюцца водгукі людзей – прадстаўнікоў розных ідэалагічных плыняў. Як мы ўжо паказалі, рускія імпер-шавіністы вылучэньне Мядзьведзева Пуціным ацанілі скрайне негатыўна, сіяністы і псеўда-лібералы Захаду наадварот – пазітыўна. Застаецца адно – паслухаць людзей, якія захоўваюць дэмакратычныя ідэалы. Таму мы прапануем пазнаёміцца з меркаваньнем Андрэя Іларыёнава – былога дарадцы Пуціна (падаецца паводле www.cato.ru/pages/151?idpage=69&idcat=421&parent_id=4; а таксама The Washington Post, www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=10382&sn_cat=37)

Рэдакцыя.

Далей »

Захад пра “пераемніка”: “У 100 разоў лепей, чым Іваноў”

29 снежня, 2007 | Няма каментараў

�вано�, ��дз�в.JPG

Яшчэ адзін кірунак збору матэрыялаў вакол “падзеі вымушанай праўды”, якой стала прызначэньне Мядзьведзева пераемнікам Пуціна, зьвязаны з аналізам рэакцыі ліберальнага Захаду на яе. Падаем гэтыя матэрыялы.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы